З мэтай падтрымкі беларускай каманды падчас правядзення XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна ў шосты школьны дзень адбылося спартыўнае свята “Чэмпіёны. Разам з камандай!”.
На стадыёне сабралася шмат дзяцей. У гэты дзень надвор’е было сонечнае. Камандам былі прапанаваны цікавыя і няпростыя эстафеты: «Вясёлы бабслей», «Залатая шайба», «Біятланісты», «Зімовая хадзьба», «Лыжнік».
Гульня была цікавая і напружаная. Кожная каманда імкнулася да перамогі. Усе дзеці імкнуліся з усіх сіл, выяўляючы сілу і спрыт. А балельшчыкі актыўна падтрымлівалі свае каманды.
Перамогу ў свяце сярод 2–4-х класаў атрымала каманда «Здаравячок», а сярод 5–11-х класаў – каманда «Чэмпіён». У канцы свята пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі.
Усе хлопцы і дзяўчаты нашай школы ведаюць, што спорт умацоўвае здароўе, дапамагае стаць спрытнымі, моцнымі і смелымі, таму заўсёды актыўна ўдзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах. Чарговы зарад бадзёрасці і добрага настрою ў гэты шосты школьны дзень атрымалі ўдзельнікі спаборніцтваў.
Мікалай ЮРЧЫК,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя
Казлоўшчынскай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна