Сцэнарый урока-гульні да Дня роднай мовы  

- 19:53Воспитательная работа, Сценарии

 

Вера ФІЛОСАФ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Хадосаўская базавая школа”
Камянецкага раёна
,
Брэсцкая вобласць
 

 

 

 

Мэта: спрыяць распаўсюджванню і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры, традыцый і мовы праз цікавую гульнявую форму.

Задачы:

– спрыяць стварэнню беларускамоўнага асяроддзя, якое садзейнічае далучэнню моладзі да роднай мовы, культуры, традыцый праз знаёмства з гісторыка-культурным мінулым, народнай культурай, музычным, выяўленчым і літаратурным мастацтвам;

– садзейнічаць развіццю маўленчых і камунікатыўных якасцей вучняў;

– спрыяць выхаванню пазнавальнага інтарэсу да традыцый беларускага народа, паважлівага стаўлення да культурна-гістарычнай спадчыны, пачуцця павагі да мовы, адказнасці за яе лёс.

 

Ход урока-гульні

І Арганізацыйнаматывацыйны момант

Гучыць фоназапісСпадчыныу выкананні ансамбляПесняры

Выразнае чытанне верша на фоне сціхаючай музыкі:

 Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае «мама»
І цяпер для мяне сама міла гучыць.
Я па літарах родных вучыўся чытаць,
І буквар для мяне быў жыцця палавінай.
Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць
Першы раз: «Беларусь, мая сонца – краіна!»
І цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй,
Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,
І з усіх песняроў мне мілей і бліжэй
Роднай мовы пясняр – неўміручы Купала.
А задумае вораг з далёкага краю
Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю –
Не дазволю.
Не дам.
Не прадам.
Не змяняю.
І да смерці за волю тваю пастаю!
                                              Ніл Гілевіч

 

Уступная гутарка

– «Мы – беларусы, і мову гэтую да скону дзён нам берагчы. // У ёй знаходзім светач ведаў, праменняў мудрасці ключы!» – гэтымі словамі я рада прывітаць усіх аматараў беларускай мовы. 21 лютага мы адзначаем Дзень роднай мовы.

Дзеці дзеляцца на каманды і выконваюць заданні

1 Знайдзіце адказы на пытанні:

Алфавіт. Якое слова складаецца з 7 літар, а паказвае на 32 літары?

Помнік. Якой літары беларускага алфавіта пастаўлены помнік і дзе? (Ў, у Полацку).

Кніга. Хто, калі і дзе надрукаваў першую кнігу на беларускай мове? (Ф.Скарына, 1517 год, Прага).

Цікавыя словы. У Беларусі існуе баскетбольны клуб “Цмокі-Мінск”. А хто такія цмокі? (Драконы).

Рамёствы. Чым займаліся шаўцы? (Шылі скураны абутак).

 

2 Адгадайце загадкі пра насельнікаў Белавежскай пушчы

З грывай, а не конь,
З рагамі, а не бык.
З барадой, а не казёл.
Гучна-гучна зароў
Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр)

Гальчастыя рогі,
Хуткія ногі,
Колер поўсці – залаты.
Хто я, ці ведаеш ты? (Алень)

Плямістае цялятка
Вушы высока падняла,
Шчыпле траву рагазуля…
Воўк! І імчыцца… (Казуля)

Я прыродны дрывасек,
Сёння зноў асінку ссек.
Пойдзе ўся кара на ежу,
Ствол на часткі я парэжу.
У раку насіць іх буду –
Пабудую з іх запруду. (Бабёр)

Умею ў цырку ў вальсе пакружыцца
І, як дзіця, я ласы да гасцінцаў. 
Люблю ў малінніку падоўгу пасядзець
І ў кніжках на малюнках я… (Мядзведзь)

 

3 Адгадайце значэнне фразеалагізма па малюнках

Кракадзілавы слёзы – пра няшчырае, прытворнае шкадаванне, спачуванне

Як баран на новыя вароты – выглядаць разгубленым, засаромленым; глядзець з дурным выглядам

Пісаць як курыца лапай – непрыгожа, неразборліва

Стрэляны верабей – дасведчаны чалавек, якога цяжка ці нават немагчыма падмануць

 

Разгадайце назвы аграгарадкоў Камянеччыны

Хадосы

Пелішча

Пагранічная

Камянюкі

Відамля

Дзмітравічы

 

5 Знайдзіце літаратурныя адпаведнікі да мясцовых фразеалагізмаў

Дыялектныя фразеалагізмы Літаратурныя фразеалагізмы
1. Як свінні набэдрыкі А. Ні слуху ні духу
2. Як май змаяваў Б. Хоць сцены ў хаце абклейвай
3. Як бобу В. Як сабаку пятая нага
4. Як ду Вувчына Г. За край свету
5. Хоць пуд вэрцюху мулуты Д. Ад гаршка паўвяршка

Адказ: А2, Б3, В1, Г4, Д5.

Каментарыі: Вувчын – мясцовая назва вёскі Воўчын, аддаленай ад цэнтра, май – назва ўпрыгажэння хаты на свята Троіцы, набэдрыкі – частка конскай збруі.

 

6 Успомніце назвы літаратурных твораў і іх аўтараў з дапамогай воблакаў слоў

Кузьма Чорны «Насцечка»

У.Караткевіч “Нямоглы бацька”
Я.Брыль “Сірочы хлеб”

     

  

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий