Мерапрыемствы да гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана

- 12:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Вераб’евіцкім дзіцячым садзе – базавай школе Навагрудскага раёна да гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана на працягу тыдня дзейнічала часовая экспазіцыя “Афганістан у лёсе нашых землякоў”. Акрамя таго, адбылася сустрэча з былым байцом прызыву 1979 года, жыхаром горада Навагрудка Віктарам Судакевічам.

На выставе былі прадстаўлены альбом з фотаздымкамі, ганаровыя граматы і ўзнагароды Пятра Дзічко – байца прызыву 1981 года. Пётр Пятровіч пасля праходжання вучэбнай часткі ў горадзе Кушка служыў першыя паўгода ў разведвальным батальёне, пасля – наводчыкам, праз некаторы час – камандзірам рэактыўнай устаноўкі ГРАД.

Шмат спрэчных пытанняў выклікаў альбом з фотаздымкамі Фёдара Лобача. На першым фотаздымку ён у вайсковай форме з пятліцамі артылерыста толькі з камсамольскім значком, на наступнай старонцы – гвардзеец з узнагародамі. 3 студзеня споўнілася пяць гадоў, як Фёдар Аляксандравіч памёр ад цяжкай хваробы. Ягоны альбом падштурхнуў нас да пошуку дадатковай інфармацыі. Фёдар Лобач быў прызваны вясной 1979 года, і на момант уводу войск у Афганістан меў за плячыма амаль дзевяць месяцаў службы, таму мог быць у першых радах вайсковай часткі, якая штурмавала 27 студзеня 1979 года Тадж-Бек, палац кіраўніка дзяржавы Аміна.

Асаблівае ўражанне пакінула сустрэча з Віктарам Судакевічам, які ўжо шосты год працуе качагарам у школе. Гэта была жывая гутарка з непасрэдным удзельнікам той вайны. На сустрэчы вучні даведаліся пра прыродныя асаблівасці Афганістана, быт яго жыхароў, асаблівасці вайсковай службы шафёра-палівазапраўшчыка на аэрадроме Кабула. Віктар Іванавіч з ахвотай адказваў на любыя пытанні і дарослых, і дзяцей. Таксама ён дэманстраваў свой дзембельскі альбом і наглядна пацвярджаў свае словы.

 

Ларыса МАРОЗ,
кіраўнік музея
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий