Беларускамоўны дзень у ДЦРД № 1 Навагрудка

- 9:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Напярэдадні Дня роднай мовы ў другой малодшай групе № 1 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка быў праведзены беларускамоўны дзень.

Пачалося свята з прывітання па-беларуску з выхаванцамі і іх бацькамі. Каб зацікавіць дзяцей, было прапанавана адправіцца ў незвычайную вандроўку, у ходзе якой дзеці размаўлялі на роднай мове, прыгадвалі і расказвалі вершы, лічылкі, заклічкі.

Падчас падарожжа выхаванцы апынуліся на пляцоўцы, дзе гулялі ў “Даскажы слоўца”, “Адгадай, чый галасок”. Дзеці вучылі словы ветлівасці (добрай раніцы, добры дзень, добры вечар і г. д.), называлі свае імёны па-беларуску. Далей адгадалі загадку, і чароўны мячык паказаў ім дарогу ў “Беларускую хатку”, дзе дзяцей чакала цікавая сустрэча з экспанатамі беларускага куточка. Выхаванцы маглі не толькі пабачыць іх на ўласныя вочы, але і дакрануцца, патрымаць у руках, папрактыкавацца на справе (пакруціць калаўрот, пакалыхаць ляльку, праспяваць ёй калыханку на роднай мове). Хлопчыкі і дзяўчынкі спрабавалі таксама пагуляць у народныя гульні “Лапці”, “Рэпа”, “Вожык і мышы”, прасякнутыя беларускім каларытам. А вечарам, вядома ж, дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі са сваімі бацькамі на роднай мове.

Я глядзела на сваіх выхаванцаў і думала, як добра, што я жыву ў Беларусі, у гэтай дзіўнай краіне са сваім цікавым мінулым, поўным легенд і паданняў, багатай культурнай спадчынай, і магу вучыць роднай мове, знаёміць з традыцыямі беларускага народа сваіх выхаванцаў – будучае нашай краіны.

 

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий