Тыдзень цыфравой адукацыі ў Трабскім яслях-садзе – сярэдняй школе  

- 19:38ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Для сучаснага вучня камп’ютар стаў неад’емнай часткай жыцця, а выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у школьнай адукацыі – неабходнасцю. У Трабскім яслях-садзе – сярэдняй школе Іўеўскага раёна праходзіць тыдзень цыфравой адукацыі.

Пачаўся тыдзень з гадзіны інфармавання “Бяспечны інтэрнэт” і распаўсюджвання памятак “Правілы бяспечнага выкарыстання сеткі інтэрнэт”. Вучні даведаліся пра спосабы незаконнага распаўсюджвання інфармацыі ў інфармацыйна-тэлекамунікацыйных сетках, у тым ліку шляхам рассылкі СМС-паведамленняў, пра наступствы супрацьпраўных дзеянняў, пазнаёміліся з мерамі самаабароны ад падазронай інфармацыі і непажаданых кантактаў у інтэрнэт-прасторы.

Вучням пачатковых класаў была прадастаўлена магчымасць здзейсніць віртуальныя падарожжы, вэб-экскурсіі. Навучэнцам сярэдняй ступені прапанаваны анлайн-віктарыны, відэаўрокі, прэзентацыя “Цыфравыя тэхналогіі ў жыцці чалавека”, занятак-практыкум “Магчымасці выкарыстання візуальнага асяроддзя SCRATCH”. Старшакласнікі пазнаёміліся з цыфравымі прафесіямі, паўдзельнічалі ў адкрытым дыялогу “Маладзёжныя субкультуры”.

На працягу тыдня ўрокі і мерапрыемствы праводзіліся з выкарыстаннем матэрыялаў адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурса, электронных сродкаў навучання. Дыдактычнай вартасцю такіх урокаў стала стварэнне эфекту прысутнасці “Я гэта бачыў, я з гэтым працаваў”.

Прымяненне інфармацыйных тэхналогій дазваляе па-новаму выкарыстоўваць тэкставую, гукавую, графічную і відэаінфармацыю, дыферэнцаваць вучэбны матэрыял, алгарытмізаваць дзеянні вучняў, максімальна эканоміць час на ўроку. У вучняў павышаецца матывацыя, з’яўляецца жаданне даведацца і ўбачыць больш, паўдзельнічаць у стварэнні вучэбнага прадукту.

 

Алена АСТРАМЕЦКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Трабскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий