Лічбавая адукацыя – неабходнасць часу

- 16:20ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Пад такім дэвізам прайшоў тэматычны тыдзень лічбавай адукацыі ў Ліпнішкаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе, які закрануў усіх удзельнікаў адукацыйнага асяроддзя.

Ва ўстанове адукацыі на працягу тыдня прадоўжылася навучанне педагогаў па асваенні тэхнік візуалізацыі вучэбнай інфармацыі з мэтай забеспячэння павышэння ўзроўню інфармацыйнай кампетэнтнасці. Для замацавання папярэдне праведзенай работы (віртуальны педагагічны педсавет “Тэхналогія візуалізацыі: ад тэорыі да практыкі” https://lipnishki.znaj.by/novaya-stranitsa-3/novaya-stranitsa-21) педагагічныя работнікі сталі ўдзельнікамі ўрока абагульнення і сістэматызацыі ведаў па візуалізацыі адукацыйнага працэсу ў форме “Сваёй гульні”. Для забеспячэння гатоўнасці педагогаў да прадуктыўнай і творчай дзейнасці з выкарыстаннем разнастайных тэхнік візуалізацыі вучэбнай інфармацыі былі праведзены актыўная лекцыя “Адукацыйны вэб-квест у педагогіцы” і воркшоп “Тэхнікі візуалізацыі: Стварэнне інтэрактыўных ілюстраваных кніг”.

Сёння ў век усеагульнай інфарматызацыі, лічбавых інавацый інтэрнэт прапануе ўсё больш і больш магчымасцяў. Аднак яго асяроддзе можа аказацца небяспечным для дзіцяці: кантакты з незнаёмымі людзьмі з дапамогай чатаў ці электроннай пошты, доступ да непажаданага зместу, пагроза ўключэння ў экстрэмісцкія супольнасці і іншыя небяспекі. Таму для вучняў быў праведзены адзіны лічбавы ўрок “Інфармацыйная бяспечнасць, этыка і права” з дамашнім заданнем “Трэніруем навыкі бяспечных паводзін у інтэрнэце”, а для бацькоў праведзены анлайн бацькоўскі сход “Інтэрнэт. Тэрыторыя бяспекі”. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу мелі магчымасць прайсці мультымедыйны вучэбны дыстанцыйны курс бяспечнага карыстання рэсурсамі сеткі інтэрнэт.

Такім чынам, разумнае выкарыстанне лічбавых тэхналогій і лічбавізацыі ў цэлым актыўна спрыяе развіццю адукацыі, а выгада ад укаранення новых тэхналогій у адукацыйны працэс відавочная. Аднак мяркую, што пад крытэрыем разумнага выкарыстання ў гэтым аспекце варта разумець гнуткае вучэбнае асяроддзе, якое спалучае ў сабе як традыцыйныя, так і новыя метады навучання і не пазбаўляе сучасных вучняў камунікацыі па мадэлі “вучань – педагог”.

 

Алена ВАЛЮШКЕВІЧ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Ліпнішкаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий