Маладыя валанцёры Забалацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы

- 19:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні 9 “Б” класа Забалацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы прынялі актыўны ўдзел у абласной валанцёрскай акцыі “Клопат” па аказанні дапамогі адзінока пражываючым, састарэлым людзям сталага ўзросту.

Мэта акцыі – папулярызацыя і развіццё валанцёрскага руху ў Гродзенскай вобласці. Дзевяцікласнікі наведалі адзінокага састарэлага жыхара аграгарадка Забалаць Мечыслава Станіслававіча Вашчылу. Навучэнцы дапамаглі яму ва ўборцы тэрыторыі вакол дома, спарадкавалі стройматэрыялы, паправілі водасцёкавую трубу. Напярэдадні 23 лютага вучні павіншавалі Мечыслава Станіслававіча з надыходзячым святам – Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Сучасныя маладыя людзі – дастаткова самастойныя асобы, яны могуць спадзявацца на павагу дарослых.

– Калі моладзь будзе паводзіць сябе годным чынам, то і прадстаўнікі старэйшага пакалення будуць паважлівыя ў адносінах да нас, – разважаюць навучэнцы класа. – Мы, маладое пакаленне, павінны паважліва ставіцца да старэйшых, бо менавіта яны дораць нам усе неабходныя веды, жыццёвы вопыт і тлумачаць паняцце жыцця. Варта заўсёды помніць, што саступаць месца ў грамадскім транспарце, дапамагаць па месцы жыхарства, павіншаваць са святам – гэта і ёсць клопат пра адзінокіх старэйшых людзей, да якіх трэба ставіцца так, як мы хочам, каб ставіліся да нас.

 

Леанід ВІЛЬЧЭЎСКІ,
класны кіраўнік 9 “Б” класа
Забалацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий