Знаёмства з беларускім нацыянальным касцюмам і прадметамі побыту праз казку  

- 10:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З нагоды святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў яслях-садзе № 6 Смаргоні прайшоў тэматычны дзень “З беларускай казкай сябруем – мову родную шануем”.

Выхаванцы з задавальненнем прынялі ўдзел у тэатралізаванай пастаноўцы па матывах беларускай народнай казкі “Зайкава хатка”. Падчас інсцэніроўкі дзеці пазнаёміліся з нацыянальным касцюмам, прадметамі побыту, пранікліся нацыянальным каларытам.

У гульнях “Вуснамі дзіцяці”, “Дагавары слова”, “Трэці лішні”, “Апорныя словы”, “Выправі памылку” выхаванцы актуалізавалі веды па змесце беларускіх казак: адгадвалі назвы казак, расказвалі па відэасюжэтах фрагменты казак, успомнілі імёны казачных герояў.

З беларускімі казкамі дзеці маглі пазнаёміцца на арганізаванай выхавальнікам кніжнай выставе.

Завяршыўся дзень праглядам мультфільма “Каток – залаты лабок” на беларускай мове.

 

Алеся КАБАК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 6 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий