Адкрыццё тыдня беларускай і рускай мовы і літаратуры

- 12:01ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

21 лютага ў сярэдняй школе № 9 Светлагорска адбылося ўрачыстае адкрыццё тыдня беларускай і рускай мовы і літаратуры.

Раніцай вучняў і настаўнікаў віталі старшакласнікі ў святочных касцюмах. Гучала чароўная музыка цымбалаў у выкананні дыпламанта рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Таццяны Захаранка. Актывісты школы віншавалі з пачаткам прадметнага тыдня ўсіх удзельнікаў мерапрыемства і ўручалі заданне-размінку “Дапішы прыказку”.

Інфармацыйная група правяла цікавую гульню “Перакладчык”, падчас якой вучні 1–8-х класаў перакладалі цікавыя словы з рускай мовы на беларускую і слухалі выказванні беларускіх пісьменнікаў пра родную мову. Гульня мела на мэце актуалізаваць самабытныя словы і выразы ў свядомасці вучняў, пашырыць іх актыўны лексічны запас.

У заключэнне вучні 9–11-х класаў прынялі ўдзел у літаратурнай гасцёўні “Гучы, роднае слова”. Таленавітыя хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі на памяць свае любімыя вершы на беларускай мове. Творчыя нумары вылучаліся багаццем вобразаў, разнастайнасцю стыляў, сваёй індывідуальнасцю і адкрытасцю.

У рамках тыдня кожнаму вучню прадставіцца магчымасць праявіць свой талент і ўдзячнасць роднай мове!

 

Настасся ПУЗЫНА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 9 Светлагорска

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий