Ва Уселюбскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна ў 11-м класе прайшла класная гадзіна “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Мерапрыемства прайшло ў форме інтэлектуальнай гульні.
Вучням была прадстаўлена прэзентацыя, з якой яны даведаліся пра гісторыю ўзнікнення гэтай даты. Невялікі па колькасці клас быў падзелены на дзве каманды. Кожнай з іх было прапанавана падабраць азначэнні з вершаў беларускіх паэтаў да слова “мова”. Вучні павінны былі згуляць у гульні “Граматычнае лато”, “Папацей, грамацей”, “Аматары беларускага фальклору”, “Пытанне – адказ” і іншыя.
Гэтыя заданні садзейнічалі развіццю ў вучняў пазнавальнай актыўнасці, абуджалі цікавасць да беларускай мовы і літаратуры, вучылі падлеткаў самастойна думаць і разважаць, выказваць уласнае стаўленне да роднага слова, садзейнічалі фарміраванню моўнай культуры. Мерапрыемства было скіравана на выхаванне высокіх маральных якасцей асобы.
Класная гадзіна завяршылася чытаннем вучнямі вершаў пра беларускую мовы і сумесным выкананне песні “Спадчына”.
Алена КЛІМЕНКА,
класны кіраўнік 11-га класа
Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна