Літаратурна-пазнавальная гульня “Сябруй з роднай мовай”

- 9:34ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Дзень беларускай мовы прайшоў у 2 “Б” класе гімназіі № 1 імя К.Каліноўскага Свіслачы ў незвычайнай форме літаратурна-пазнавальнай гульні “Сябруй з роднай мовай”. Для дзяцей гэта было цікава, займальна, пазнавальна і карысна.

Гульня прайшла пад дэвізам “Слухай, разважай і весяліся. Толькі не зявай, ва ўсіх конкурсах удзел прымай”. У чароўных скрыначках для вучняў былі падрыхтаваны цікавыя заданні: “Скорагаворкі”, “Залацінкі народнай мудрасці”, “Этыкет па-беларуску”, “Знаёмыя незнаёмцы”, “Літары- пярэваратні”, “Прыказкі і прымаўкі”. У адной з каробак быў прыхаваны цэлы стос загадак ад беларускіх пісьменнікаў і загадак, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне,  – народных. Вучні ўспомнілі забаўлянкі, песні, лічылкі. З задавальненнем вучні ўключыліся ў разгадванне рэбусаў і крыжаванак, складанне прыказак і прымавак.

Важна не толькі разумець беларускую мову, але і правільна гаварыць на ёй. Тут на дапамогу навучэнцам прыйшлі беларускія народныя гульні. Каб пачаць, неабходна прыгадаць лічылку ці дражнілку. Гульня “Казачныя эстафеты”, у якой вучні па малюнках узгадвалі казкі і іх герояў, выклікала жаданне больш чытаць часопісаў, газет на роднай мове.

Для вучняў была арганізавана кніжная выстава “Сябруй з роднай мовай”. Побач з творамі класікаў беларускай літаратуры на ёй размешчаны кнігі сучасных айчынных пісьменнікаў, а таксама ўзоры вуснай народнай творчасці. У гэтых кнігах дзеці знайшлі вершы, апавяданні, казкі, загадкі, прыпеўкі, калыханкі, гульні, прымаўкі, прыказкі на роднай пявучай беларускай мове. Атрымалася сапраўднае свята беларускага слова, якое натхняла, ад якога адчувалася цяпло роднай зямлі, роднай хаты.

Мерапрыемства “Сябруй з роднай мовай” садзейнічала папулярызацыі роднай мовы, выхаванню ў навучэнцаў павагі і любові да яе, спрыяла фарміраванню цікавасці да айчынных часопісаў і газет, выклікала жаданне чытаць на беларускай мове.

Вучні яшчэ раз пераканаліся, што мову трэба любіць, як сваіх бацькоў, як сонца, як прыроду. Усе ўдзельнікі гульні засталіся задаволенымі. Няхай гучаць беларускія словы з вуснаў нашых дзяцей!

 

Таццяна ЖУК,
класны кіраўнік 2 “Б” класа
гімназіі № 1 імя К.Каліноўскага Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий