Вучні і педагогі сярэдняй школы № 9 Ліды традыцыйна святкавалі Міжнародны дзень роднай мовы.
У інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры на працягу тыдня чытачы знаёміліся з творамі беларускай літаратуры, прадстаўленымі на тэматычнай выставе “21 лютага – Сусветны дзень роднай мовы”, удзельнічалі ў акцыях “Чытаем класікаў разам” і “Гавары са мной па-беларуску”.
А вучнi 5-х класаў далучылiся да святкавання падчас iнфарм-кактэйля “На мове роднай размаўляю”. Дзецi не толькi даведалiся пра гiсторыю свята, пазнаёмiлiся з тэматычнай выставай, але i з задавальненнем выконвалi конкурсныя заданнi: адгадвалi загадкi, перекладалi з рускай на беларускую мову, прыгадвалi беларускiя прыказкi i прымаўкi… Вельмі зацікавіла ўдзельнікаў легенда “Адкуль пайшлі беларусы”, але найбольшае ажыўленне выклікала займальная гульня “Перакладны слоўнік”, якая патрабавала ад удзельнікаў падабраць беларускія адпаведнікі да рускіх слоў і прыказак. Арганізатары пастараліся прапанаваць не самыя простыя словы. Але ж школьнікі паказалі выдатнае веданне роднай мовы і адказалі, што “маргаритка” па-беларуску – “стакротка”, “беседка” – “альтанка”, а беларускія “нагавіцы” – гэта звычайныя рускія “брюки”.
Спадзяемся, што мерапрыемствы, якія мы прысвяцілі нашай роднай мове, нікога не пакінулі абыякавымі.
Лілія РАДЗЕВІЧ,
загадчык інфармацыйна-бібліятэчным цэнтрам
сярэдняй школы № 9 Ліды