У сярэдняй школе № 3 Ашмян стартаваў тыдзень беларускай мовы і літаратуры  

- 11:10ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

“Пачні размаўляць па-беларуску!” – з такога дэвіза пачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры для вучняў, іх бацькоў і педагогаў у сярэдняй школе № 3 Ашмян.

У дзень адкрыцця моўнага тыдня ў школе з самага ранку падчас акцыі “З любоўю да роднага слова” з вуснаў навучэнцаў і настаўнікаў гучалі любімыя беларускія слоўцы. А яшчэ напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы самыя актыўныя вучні далучыліся да ўдзелу ў тыдні роднай мовы і талерантнасці “Мова”.

Члены Моладзевага парламента і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі запісалі відэаролік для паэтычнага чэленджа “Мова краіны маёй”. Перадаючы адно аднаму эстафету дэкламавання верша Янкі Купалы “Явар і каліна”, вучні далучылі сваіх сяброў да паэтычнага набытку нашай краіны, яе культуры, што так актуальна і сімвалічна ў Год гістарычнай памяці. Свой відэаролік школьнікі апублікавалі на сайце ўстановы адукацыі, у дадатку TikTok, сацыяльных сетках “Аднакласнікі”, “УКантакце” з хэштэгам # Мова краiны маёй # Моладзевы парламент.

Не засталіся мы ўбаку і ад удзелу ў Instagram-чэленджы “Дзень роднай мовы” у рамках акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. З мэтай прывіцця моладзі пачуцця павагі і любові да малой радзімы для чэленджу былі абраны вершы мясцовых сучасных паэтаў, якія гучалі, сапраўды душэўна, шчыра і цёпла.

Адчуць сябе вучнямі змаглі і настаўнікі школы падчас напісання Гродзенскага абласнога дыктанта, прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы. На спецыяльна падрыхтаваных аркушах удзельнікі напісалі дыктант “Музей паэта”, прысвечаны знакамітаму песняру Беларусі.

Вось такім насычаным для вучняў і настаўнікаў стаў толькі першы дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 3 Ашмян. Далей навучэнцаў чакаюць разнастайныя віктарыны, конкурсы, квесты і акцыі. І традыцыйна напрыканцы тыдня кожны ўдзельнік зможа атрымаць сертыфікат на атрыманне адзнакі па беларускай мове і літаратуры.

 

Святлана ЛАБАЧЭЎСКАЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 3 Ашмян

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий