Завочнае падарожжа корнадзьскіх навучэнцаў

- 15:36ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У шосты школьны дзень увазе навучэнцаў сярэдніх класаў Корнадзьскага дзіцячага сада – базавай школы Свіслацкага раёна было прапанавана здзейсніць завочнае падарожжа “Невядомыя старонкі роднага краю”.

Мерапрыемства праводзілася з мэтай прывіцця цікавасці навучэнцаў да  гісторыі і геаграфіі роднага краю, выхавання патрыятычных пачуццяў, папулярызацыі краязнаўчага руху, прыцягнення ўвагі да знакавых мясцін нашай мясцовасці. Занятак пачаўся з таго, што дзеці разгадалі назвы беларускіх рэк, азёр і гарадоў, зашыфраваныя ў рэбусах. Затым навучэнцы здзейснілі віртуальнае падарожжа па Свіслацкім і Ваўкавыскім раёнах, наведаўшы культавыя пабудовы і архітэктурныя помнікі ў населеных пунктах Новы Двор, Поразава, Краскі, Падароск, Ізабелін і іншых. Напрыканцы падарожжа дзеці пазнаёміліся з цікавымі легендамі і паданнямі, сабранымі пад вокладкамі гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць. Свіслацкі раён”.

Мерапрыемства было змястоўным і цікавым, дзеці атрымалі шмат новай і карыснай інфармацыі і былі вельмі задаволены.

 

Мікалай САВІЦКІ,
класны кіраўнік 9-га класа
Корнадзьскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий