Да юбілею славутага песняра Янкі Купалы  

- 15:00МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў сярэдняй школе № 23 Магілёва сёлета было прымеркавана да юбілею славутага песняра Янкі Купалы, 140-годдзе з дня нараджэння якога мы будзем адзначаць зусім хутка.

У святочны дзень у фае школы з раніцы гучалі беларускія песні, а вучняў і настаўнікаў пры ўваходзе ў школу сустракалі васьмікласнікі, якія праводзілі віктарыну на веданне беларускай лексікі. На перапынках у кабінеце беларускай мовы і літаратуры і ў фае школы працавала музычная гасцёўня. Можна было паслухаць песні на вершы беларускіх паэтаў, а таксама стаць удзельнікамі інтэрактыўнай віктарыны па творчасці славутага юбіляра Янкі Купалы.

Для старшакласнікаў у гэты дзень была праведзена агульнашкольная дыктоўка, якая стала ўжо традыцыйнай у нашай установе. А вучні 5-х класаў арганізавалі выставу ілюстрацый па беларускіх творах “Казка – у жыцці падказка”, паказаўшы добрае веданне не толькі фальклорных, але і літаратурных казак.

Праведзеныя гульні, конкурсы і агульнашкольная дыктоўка спрыялі фарміраванню грамадзянскай пазіцыі вучняў, выхаванню павагі да беларускай культуры і садзейнічалі папулярызацыі роднай мовы.

 

Алена ПЫШНЮК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 23 Магілёва

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий