Дзень роднай мовы ў яслях-садзе № 54 Гродна

- 17:38ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У яслях-садзе № 54 Гродна Дзень роднай мовы адзначаецца кожны год. Сёлета мы падрыхтавалі розныя мерапрыемствы, прысвечаныя знаёмству дзяцей з друкаваным беларускім словам.

З гэтай мэтай запрасілі да сябе супрацоўнікаў дзіцячага філіяла Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага з выставай дзіцячай кнігі “Літаратурнае суквецце Гародні”. Дашкольнікаў пазнаёмілі з кнігамі і творамі гродзенскіх аўтараў, што пішуць для дзяцей, у тым ліку і на беларускай мове.

У госці да выхаванцаў завітала гродзенская дзіцячая пісьменніца Ганна Скаржынская-Савіцкая. Дзеці старшай групы прачыталі вершы аўтара, паказалі інсцэніроўку яе твора, узялі інтэрв’ю ў пісьменніцы. У сваю чаргу Ганна Скаржынская-Савіцкая падзялілася з дашкалятамі старонкамі свайго творчага шляху.

Акрамя таго, стала традыцыяй праводзіць у гэты дзень свята роднай мовы, дзе беларуская мова гучыць у вершах, народных гульнях, песнях.

Да работы педагогаў далучыліся і бацькі выхаванцаў. У яслях-садзе № 54 Гродна працуе выстава “Мая любімая беларуская казка”, на якой прадстаўлены кніжкі, створаныя рукамі дашкольнікаў і іх бацькоў.

Спадзяёмся, што гэтыя мерапрыемствы застануцца ў памяці хлопчыкаў і дзяўчынак і будуць садзейнічаць папулярызацыі беларускай мовы не толькі сярод дзяцей, але і іх бацькоў. 

 

Святлана ЯНУЛЕВІЧ,
загадчык ясляў-сада № 54 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий