Флэшмоб-буккросінг у Новаяльнянскім яслях-садзе

- 11:39ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

“Падзяліся кнігай! Прачытаў – перадай іншаму!” – пад такім дэвізам у Новаяльнянскім яслях-садзе Дзятлаўскага раёна запушчаны флэшмоб-буккросінг.

Стартавала акцыя акурат у Міжнародны дзень роднай мовы. Адметна, што кнігі, якія “удзельнічаюць” у буккросінгу, – пераважна на беларускай мове. Да флэшмобу далучыліся і педагогі, і дзеці, і бацькі. Мэта, якую мы ставілі пры арганізацыі буккросінгу, – прапаганда чытання, павышэнне цікавасці да кніг, адраджэнне традыцыі сямейнага чытання.

У групах з’явіліся “жывыя паліцы” з кнігамі, прынесенымі бацькамі і педагогамі. Кожны атрымаў вусную інструкцыю, што кнігу трэба прачытаць і перадаць іншаму.

Спадзяемся, што паступова кнігаабмен захопіць не толькі бацькоў, але і ўсіх супрацоўнікаў. Самае важнае, што дзеці прыносяць кнігі і радуюцца, калі яны “сыходзяць з паліцы” і доўга не вяртаюцца. Значыць іх чытаюць!

 

Таццяна НАВАГРАН,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Новаяльнянскага ясляў-сада
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий