Свята роднай мовы ў Лелюкінскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе

- 9:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

“Квітней наша родная мова!” – пад такім дэвізам прайшлі мерапрыемствы ў Лелюкінскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Іўеўскага раёна ў Міжнародны дзень роднай мовы.

У дашкольнай установе была арганізавана выстава кніг “З любоўю да роднай мовы”, літаратурная гасцёўня “Беларускія чытанкі-забаўлянкі для самых маленькіх”.

З самай раніцы выхаванцы віталі адно аднаго па-беларуску і жадалі добрай раніцы выхавальніку. Да дня роднай мовы прайшлі таксама заняткі, на якіх дзеці практыкавалі беларускую гаворку ў дыялогу. Практыкаванні па развіцці беларускага маўлення праходзілі разам з цацкай “Бульбашык” у форме гульні. Хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся называць прадметы па-беларуску. Праводзілася мастацка-моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры – чытанне казак, вершаў, завучванне пацешак.

Самым любімы від дзейнасці дашкалят – гульня. Дзеці з вялікім задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні “Гарлачык”, “Яблынька”, “Зайчык”, “Шэры кот”.

Каб гучала родная мова ў дзіцячым садзе, патрэбна на ёй размаўляць і дарослым і выхаванцам. Важную ролю ў далучэнні дзяцей да роднай мовы мае беларускамоўнае асяроддзе. Сумеснымі намаганнямі педагогаў і бацькоў у групе створаны куток з беларускай нацыянальнай сімволікай. У цэнтры патрыятычнага выхавання дзеці маюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з культурнай спадчынай беларускага народа, гісторыяй і славутасцямі свайго краю.

Далучыць дзяцей да вуснай народнай творчасці – калыханак, лічылак, забаўлянак, беларускіх народных казак – дазваляе створаны камплект дыдактычнага матэрыялу.

 

Галіна КАВАЛЕВІЧ,
выхавальнік першай рознаўзроставай групы
Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий