Тыдзень беларускай мовы і талерантнасці “Мова маёй краіны”  

- 18:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

“Дык гучы, маё роднае слова!” – гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, запланаваных у рамках тыдня беларускай мовы і талерантнасці “Мова маёй краіны” у сярэдняй школе № 3 Навагрудка.

Мэты тыдня – выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, высокія маральныя якасці вучняў, выклікаць жаданне глыбей вывучаць беларускую мову праз правядзенне пазакласных мерапрыемстваў, акцый, класных гадзін, развіваць творчае мысленне, пазнавальная інтарэсы вучняў. Ва ўсіх класах прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, якія пакінулі ва ўсіх часцінку дабрыні, любові да роднай мовы.

Пачатак тыдня быў сапраўды святочным. Імправізаваны беларускі куток – пралка, тканыя ручнікі, саламяныя лялькі – яскрава адлюстроўвалі нацыянальны каларыт. Шмат станоўчых эмоцый выклікала акцыя “Размаўляем па-беларуску”, падчас якой вучням было прапанавана запісаць самае дзіўнае, прыгожае, цікавае слова на роднай мове і прадставіць яго.

Інтэрактыўныя мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове, Радзіме, народу аб’ядналі вучняў 5–11-х классаў. Пяцікласнікі прынялі ўдзел у квест-гульні “Беларуская скарбонка”. Падрыхтаваны для вучняў матэрыял быў накіраваны на развіццё творчасці і інтэлекту вучняў. 

З мэтай павышэння цікавасці да вывучэння беларускай мовы для вучняў 6-х класаў прайшла віктарына “Я – беларус, і я шчаслiвы, што мацi мову мне дала”. У ходзе віктарыны вучнi ўспаміналі прыказкі і прымаўкі, вершы вядомых беларускіх паэтаў, разважалі над пытаннем “Чаму неабходна ведаць сваю родную мову і ставіцца да яе з павагай?”

Для вучняў 7–8-х класаў у бібліятэцы прайшоў шэраг займальных урокаў “Шануйце роднае слова”, падчас якіх вучні з цікавасцю слухалі аповед бібліятэкара, актыўна знаёміліся з прапанаванымі для чытання кнігамі на роднай мове, выбіралі сабе кнігу на ўласны густ.

Вучні 10-га класа ўдзельнiчалi ў турнiры знаўцаў роднай мовы “Да роднай мовы крок зрабi”. З цікавасцю і задавальненнем удзельнікі гульні выконвалі заданні на развiццё арфаграфiчнай i пунктуацыйнай пiльнасцi, звязнага маўлення.

Лагічным працягам гэтых мерапрыемстваў стаў удзел вучняў 3–9-х класаў у рэспубліканскім дыстанцыйным конкурсе “Буслiк–2022”.

З мэтай далучэння дзяцей да беларускай культуры ў 2–4-х класах прайшоў фестываль беларускіх танцаў “Жывуць традыцыi – квiтнее зямля” і карагод народных гульняў “Далучайся да спадчыны”. Вынікам гэтых мерапрыемстваў стала жаданне вучняў пазнаваць гістарычную і культурную спадчыну беларускага народа.

Вялікую цікавасць выклікала выстава малюнкаў “Скарбы роднага краю” і інтэрактыўная экскурсія “Пазнаём мудрасць продкаў”, падчас якой вучні змаглі здзейсніць цікавае падарожжа ў мінулае краіны.

Паэтычныя перапынкі “Беларуская мова – мелодыя сэрца” сталі ўжо добрай святочнай традыцыяй. Вучні чыталі загадзя падрыхтаваныя вершы, вызначалі іх тэматыку, выказвалі свае ўражанні ад прачытанага.

Вельмі насычаным выдаўся Дзень роднай мовы. Для педагагічных работнікаў і бацькоў вучняў з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, удасканалення ведаў удзельнікаў па беларускай мове быў праведзены Гродзенскі абласны дыктант “Музей паэта”.

Усе мерапрыемствы сталі добрымі ўрокамі выхавання духоўнасці, пачуцця адданасці роднаму краю і яго культурнай спадчыне.

 

Наталля МІГАЛЬ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 3 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий