Майстар-клас для настаўнікаў пачатковых класаў раёна прайшоў у сярэдняй школе № 7 Смаргоні.
Кацярына Страшынская ўжо дваццаць гадоў працуе настаўніцай пачатковых класаў. За гэты час яна назапасіла шмат цікавых і эфектыўных прыёмаў арганізацыі адукацыйнага працэсу. На гэты раз Кацярына Аляксандраўна падзялілася з калегамі сістэмай работы на ўроках рускай мовы па навучанні малодшых школьнікаў напісанню слоў з неправяраемымі арфаграмамі.
Удзельнікі майстар-класа актуалізавалі веды пра этапы працы са слоўнікавымі словамі, пераканаліся ў неабходнасці ўзаемазвязанай працы з неправяраемымі напісаннямі слоў ва ўсіх раздзелах рускай мовы, атрымалі вопыт распрацоўкі і выкарыстання найбольш эфектыўных прыёмаў і заданняў для фарміравання ўмення пісаць словы з неправяраемымі арфаграмамі.
Педагогі пабывалі ў ролі вучняў, разгадваючы літаратурныя загадкі, гуляючы ў слоўнікавае лато, ствараючы займальныя шыфроўкі і ізаграфы, “мнеманічныя слоўнікі”, асацыятыўныя казкі.
Кожны настаўнік складае ўласную скарбонку дзейсных сродкаў вырашэння адукацыйных задач. Перадача эфектыўнага вопыту ўзбагачае прафесійны інструментарый калег, натхняе на творчы пошук і паказвае кірункі развіцця.
Наталля САЗОНАВА,
намеснік дырэктара по вучэбнай рабоце
сярэдняй школы № 7 Смаргоні