Свіслацкія дашкольнікі паказалі сябе добрымі знаўцамі роднай мовы  

- 11:53ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках тыдня беларускай мовы ў беларускамоўнай групе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы прайшло мерапрыемства “Знаўцы роднай мовы”.  

Выхавальнік прапанавала дзецям стаць сапраўднымі знатакамі і прыняць удзел у гульні “Што? Дзе? Калі?”. Дашкаляты з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні. У першым канверце знаходзілася заданне “Месца, дзе я нарадзіўся”. Спачатку выхавальнік сама пачала аповед, а потым дала магчымасць выказацца кожнаму дзіцяці пра родныя мясціны. Выхаванцы з пяшчотай расказвалі пра свой горад, вёску, любімыя месцы адпачынку, знакамітыя помнікі архітэктуры.

Потым юныя знаўцы выканалі заданне “Закончы сказ”, у якім неабходна прадоўжыць сказ у адпаведнасці з выявай на малюнку. У музычнай гульні “Лапаточкі” дзеці паказалі свой спрыт, лоўкасць, хуткасць. У гульні “Вымаўляем правільна” выхавальнік чытала верш, а выхаванцы знаходзілі словы з гукам [г]. Дзеці паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў у гульнях з мячом “Адкажы па-беларуску”, “Скажы наадварот”, “Назаві ласкава”. Выхаванцы прыйшлі да высновы, што многія рускія і беларускія словы падобныя, а ёсць і аднолькавыя.

Вельмі выразна і эмацыянальна хлопчыкі, пераможцы конкурса лепшых чытальнікаў беларускай паэзіі, выканалі вершы Якуба Коласа “Зіма” і Янкі Купалы “Хлопчык і лётчык”.

Выхаванцы з поспехам выканалі ўсе заданні, пашырылі веды пра Беларусь, пра родныя мясціны і паказалі сябе добрымі знаўцамі беларускай мовы.

 

Вольга ЛЫСЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий