У конкурсе-алімпіядзе “Школа бяспекі – 2022” доцішскія школьнікі занялі пераможныя месцы  

- 12:28ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Раённы тур штогадовага рэспубліканскага конкурсу-алімпіяды “Школа бяспекі – 2022” прайшоў на базе Воранаўскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.

Сярод удзельнікаў былі чатыры вучні Доцішскай сярэдняй школы: чацвёртакласнік Ілья Лабовіч, шасцікласніца Каміла Ціхановіч і два вучні 9-га класа Аляксей Лабовіч і Данііл Савел. Навучэнцы вельмі стараліся прадэманстраваць высокі ўзровень як тэарэтычных ведаў, так і практычных навыкаў па пытаннях забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці.

Праграма алімпіяды складалася з некалькіх этапаў. Перш за ўсё канкурсанты прайшлі тэсціраванне. На другім этапе конкурсу школьнікі дэманстравалі сваё аратарскае майстэрства, расказваючы пра прафесію ратавальніка, зрабіць гэта трэба было пераканаўча і выразна. Тыя, хто справіўся з заданнем, прайшлі ў фінал, дзе павінны былі адказаць на пытанні рознага ўзроўню складанасці.

Вельмі радуе, што з чатырох нашых навучэнцаў трое атрымалі дыпломы. У Ільі – другое месца, у Камілы і Аляксея – трэція.

 

Аксана АНДРУКОНІС,
класны кіраўнік 10-га класа
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий