Сюжэтна-ролевая гульня ў беларускамоўнай групе  

- 16:22ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Як арганізаваць і правесці дзень нараджэння, карыстаючыся паслугамі гандлёва-забаўляльнага цэнтра “Добры настрой”, прадэманстравалі праз сюжэтна-ролевую гульню выхаванцы сярэдняй беларускамоўнай групы ясляў-сада гарадскога пасёлка Мір Карэліцкага раёна ў рамках адкрытага прагляду.

Мерапрыемства адбылося згодна рэалізацыі гадавой задачы па развіццю маўлення і культуры маўленчых зносін.

Пад кіраўніцтвам выхавальніка дашкольнай адукацыі (“галоўнага адміністратара цэнтра”) дзеці з задавальненнем выконвалі свае ролі, прымяраючы на сябе паводзіны, адносіны і дзеянні навакольных дарослых людзей, дэманстравалі веданне элементарных эканамічных паняццяў, уменне здзяйсняць пакупкі, праводзіць разлік, выконваць абавязкі ў адпаведнасці з прафесіяй.

Пакуль “тата” рабіў заказ на святкаванне ў адміністратара кафэ, “імянінніца” з “матуляй” наводзілі прыгажосць у салоне стыльных прычосак. Модны майстар-цырульнік упрыгожыла валасы “імянінніцы” каляровымі трэсамі, зрабіла зніжку на стрыжку “матулі”. “Сябры імянінніцы” набывалі падарункі ў сучасным буціку сувеніраў, дзе вопытны “прадавец-кансультант” дапамагаў падабраць падарунак з карысцю і па гусце. Тым часам “кухар” у кафэ гатаваў святочныя пачастункі, “афіцыянтка” спрытна сервіравала прыгожы стол. І канечне, якое сучаснае дзіцячае свята абыдзецца без аніматара! Вясёлы “аніматар-клоун” з фокусамі, танцамі, мыльнымі бурбалкамі забаўляў удзельнікаў свята.

Цікавай і захапляльнай атрымалася сюжэтна-ролевая гульня не толькі для яе ўдзельнікаў, але і для дарослых-назіральнікаў, якія зрабілі вынік, што ГЗЦ “Добры настрой” якасна аказвае паслугі наведвальнікам.

 

Святлана ПЕТРЫМАН,
намеснік загадчыка ясляў-сада г.п. Мір
Карэліцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий