Геранёнскія школьнікі ўдзельнічалі ў тыдні беларускай мовы і літаратуры  

- 15:13ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У канцы лютага ў Геранёнскай сярэдняй школе Іўеўскага раёна праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Яго мэтамі сталі фарміраванне станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы і літаратуры, ушанаванне памяці пісьменнікаў-юбіляраў 2022 года, стварэнне ўмоў для таго, каб вучні маглі праявіць сябе, выпрабаваць уласныя сілы ў разнастайных творчых і інтэлектуальных конкурсах.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Асаблівую цікаўнасць выклікаў флэшмоб “Маё любімае беларускае слова”.

Смак роднай мовы не павінен забывацца на наступны дзень. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на гэтай зямлі, нельга не шанаваць родную мову, менавіта яна злучае людзей у адзін народ – такая галоўная тэма мерапрыемстваў, прысвечаных тыдню беларускай мовы і літаратуры.

Вялікая ўвага надавалася не толькі пазнанню роднай мовы і літаратуры, але і культуры Беларусі, яе маляўнічым краявідам. Для пачатковай школы быў арганізаваны прагляд беларускіх мультфільмаў “Беларускія мультфільмы: Дыснею не снілася”.

Багаты тыдзень быў на інтэлектуальныя і творчыя спаборніцтвы, якія раскрываюць і развіваюць творчыя задаткі школьнікаў. “Лінгвістычнае таксі”, “Краязнаўчы калейдаскоп”, “Гавары са мной па-беларуску”, латарэя беларускіх фразеалагізмаў, гульня “Арфаграфічны бой”, конкурс чытальнікаў “Мой родны кут…”.

Веды, цікаўнасць і добры настрой забяспечылі поспех праведзеных мерапрыемстваў. Самыя актыўныя і кемлівыя вучні ўзнагароджаны граматамі і салодкімі падарункамі.

 

Ірына БАРЫСЕВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Геранёнскай сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий