Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”

- 9:43ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай папулярызацыi і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы, выхавання нацыянальнай самасвядомасці, фарміравання цікавасці да прадметаў у гімназіі № 1 Дзятлава прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”.

Падчас яго гімназісты наведалi кніжную выставу, прысвечаную творчасці пісьменнікаў-юбіляраў М.Танка, Я.Купалы, Я.Коласа, паглыбілi веды пра iх жыццёвы і творчы шлях, што абудзіла ў вучняў цікавасць да творчай спадчыны.

Пяцікласнікі прынялi ўдзел у гульні “Падарожжа ў краіну Мовазнаўства”. Гімназісты даведаліся пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, наведалі прыпынкі “Слова заблудзілася”, “Наборшчыкі”, “Дружная сям’я”, “Часціны мовы”.

Зацікавіць вучняў 6-га класа народнай спадчынай – шматлікімі прыказкамі і прымаўкамі, фразеалагізмамі – дапамагла гульня “У краіне народнай творчасці”. Дзецi з вялікай адказнасцю аднесліся да падрыхтоўкі мерапрыемства. Удзельнікі каманд паказалi не толькi трывалыя веды фальклору, але i творчыя здольнасцi ў iнсцэнiроўках па змесце казачных сюжэтаў. Мэта, пастаўленая настаўнікам, была дасягнута, а задаволеныя дзеці – лепшае пацверджанне таму.

На працягу тыдня дзейнічала традыцыйная акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. У гэтыя днi ўсе дзеці і супрацоўнікі гiмназii змаглі праверыць свае веды па беларускай мове і літаратуры.     

Для вучняў 7-га класа праводзіліся “Алімпійскія гульні па беларускай мове”. З дапамогай заданняў па розных раздзелах мовы вучні даведалiся пра нешта новае, паўтарылi і сістэматызавалі вывучаны матэрыял. У рамках тыдня вучні 3–11-х класаў прынялі ўдзел у гульні-конкурсе па беларускай мове і літаратуры “Буслік”.

Навучэнцы 8-га класа сталі ўдзельнікамі QR-квеста “Таямніцы родных слоў”. Каб паспяхова прыняць удзел у гульні, гiмназісты ўстанавілі на сваіх мабільных тэлефонах дадаткі, якія дапамагаюць расшыфраваць коды. Падчас правядзення мерапрыемства ўдзельнікі здзейснілі віртуальнае падарожжа па Беларусі. Жаданне перамагчы ў гэтым мерапрыемстве дапамагло арганізаваць дзяцей на сумесную дзейнасць, прадэманстраваць адказнасць і калектывізм. Дзевяцікласнікі разам з настаўнікамі прынялі ўдзел у абласной дыктоўцы “Музей паэта”.

Цікава і захапляльна прайшла сустрэча вучняў 10-га і 11-га класаў са старшым навуковым супрацоўнікам Дзятлаўскага дзяржаўнага гiсторыка-краязнаўчага музея А.Р.Абрамчык на тэму “Вабяць родныя прасторы”. Гучалі вершы Алены Рыгораўны, якія былі напісаны да рэпрадукцый нашага знакамітага земляка І.Козела. Вучні даведаліся шмат цікавага пра гісторыю горада, захапіліся цудоўнымі творамі літаратуры і жывапісу.  

Такiм чынам, на працягу тыдня беларускай мовы і літаратуры гiмназiсты актуалізавалi свае веды па беларускай мове і літаратуры, павысiлi ўзровень эрудыцыі, задаволілi сваю цікаўнасць да беларускага мастацкага слова.

 

Аксана ВАНЧУК,
настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры
гімназіі № 1 Дзятлава

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий