У Лужкоўскiм дзiцячым садзе – базавай школе Кармянскага раёна прайшоў тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў пачатковых класаў.
Ён праводзіўся з улікам узроставых асаблівасцей вучняў і дазволіў раскрыць творчы патэнцыял, павысіць цікавасць да вывучаемых прадметаў. Для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці дзяцей выкарыстоўваліся гульні, конкурсы, віктарыны з выкарыстаннем ІКТ.
На мерапрыемствах “Падарожжа ў свет казак”, “Конкурс грамацеяў”, “Шчаслівы выпадак” у цікавай форме былі прапанаваны розныя заданні на развіццё памяці, лагічнага мыслення, творчага ўяўлення і ўзбагачэння слоўнікавага запасу.
У дзень займальнай матэматыкі вучні паказалі не толькі добрыя веды, але і ўменне працаваць у камандзе, радавацца поспеху аднакласнікаў. Яны рашалі задачы-жарты, адгадвалі рэбусы, збіралі танграм.
У дзень прыродазнаўчых навук прайшлі мерапрыемствы для развіцця дапытлівасці і пазнавальнай цікавасці да навакольнага свету. Дзеці разгадвалі загадкі, пашырылі веды пра карысць птушак, даведаліся незвычайныя факты з жыцця некаторых жывёл.
Апошні дзень правялі з карысцю для здароўя вучняў. Былі падведзены вынікі, дзе адзначылi высокі ўзровень актыўнасці вучняў у ходзе правядзення мерапрыемстваў. Усе настаўнікі праявілі добрыя арганізатарскія здольнасці, стварылі творчую атмасферу. Вучні паказалі добры ўзровень ведаў, уменне прымяняць атрыманыя веды ў розных сітуацыях.
Таццяна ПАЛЕВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў
Лужкоўскага дзіцячага сада – базавай школы
Кармянскага раёна