Тыдзень роднай мовы ў зэльвенскай школе-інтэрнаце  

- 12:53ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Зэльвенскай дзяржаўнай санаторнай школе-інтэрнаце быў арганізаваны і праведзены тыдзень роднай мовы.

Тыдзень пачаўся з гродзенскага абласнога дыктанта “Музей паэта” з удзелам супрацоўнікаў установы.

Для вучняў была арганізавана кніжная выстава “Песняры беларускай зямлі”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы. Для актыўных і крэатыўных, хто сапраўды любіць сваю краіну, былі прапанаваны акцыя-конкурс “Сэлфі па-беларуску” і рэклама “Ветлівыя словы”. Яны выклікалі вялікую цікавасць у вучняў установы.

Кожны дзень у рамках тыдня гучала мілагучная родная мова ў вершах беларускіх паэтаў у выкананні школьнікаў, са сцэны кіназала пры праглядзе неўміручай камедыі “Паўлінка”. Шмат удзельнікаў было ў акцыі “Маё любімае беларускае слова” і “Пажаданні роднай мове”. Тэматычная дыскатэка прайшла таксама на беларускай мове. Вучні 8-га класа сур’ёзна аднесліся да яе падрыхтоўкі і змаглі падабраць цудоўныя музычныя творы. Усе мерапрыемствы тыдня выклікалі ў навучэнцаў жаданне больш адказна ставіцца да вывучэння роднай мовы.

 

Ірына ШАЛЯСТОВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Зэльвенскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрната

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий