Урок пазакласнага чытання “Экалагічныя праблемы ў творчасці беларускіх паэтаў”  

- 11:24ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта “Развіццё экалагічнай свядомасці на ўроках беларускай мовы і літаратуры” у 8-м класе гімназіі № 1 Дзятлава прайшоў урок пазакласнага чытання “Экалагічныя праблемы ў творчасці беларускіх паэтаў”.

Падчас мерапрыемства вучні паспрабавалі знайсці адказ на пытанне, што адбываецца, калі чалавек забывае пра сваю далучанасць да прыроды. Васьмікласнікі даведаліся, якія праблемы хвалявалі паэтаў у розныя часы, прааналізавалі вершы беларускіх паэтаў Я.Коласа, Я.Купалы, П.Панчанкі, В.Зуёнка, Я.Сіпакова і іншых. Вынікам урока стаў праект навучэнцаў на тэму “Якія захады і меры патрэбна прадпрыняць, каб між светлых беларускіх рос зноў расцвіў чаравічок венерын і званочак сіні ў лесе рос”.

Сярод прапаноў, выказаных гімназістамі, можна вылучыць наступныя: забараніць пашкоджанне і зніштажэнне драўнінна-хмызняковай расліннасці, так як гэтыя дзеянні парушаюць асяроддзе пражывання раслін і жывёл, многія з якіх з’яўляюцца рэдкімі для Беларусі; абмежаваць разбіўку турыстычных лагераў, развядзенне вогнішчаў, каб пазбегнуць пагрозы пажараў; забараніць сенакос у перыяд з красавіка па чэрвень, што звязана з інтэнсіўным размнажэннем птушак і жывёл у гэты перыяд.

Сёння экалагічныя праблемы набылі глабальны маштаб, таму кожны чалавек павінен зразумець, што толькі ў гарманічным суіснаванні з прыродай магчыма далейшае развіццё грамадства. Чалавеку неабходна новая сістэма каштоўнасцей. Не выклікае сумненняў тое, што менавіта літаратура дапамагае ўбачыць разнастайнасць свету, адкрыць таямніцы жыцця, навучыцца прадбачыць наступствы інтэнсіўнай людской дзейнасці.

 

Аксана ВАНЧУК,
настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры
гімназіі № 1 Дзятлава

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий