Конкурс школьных агітбрыгад у Круглянскім раёне  

- 15:21МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

Конкурс агітбрыгад “Па старонках гісторыі зямлі Круглянскай” аб’яднаў навучэнцаў усіх школ раёна.

Конкурс агітбрыгад – гэта апавяданне пра прыгажосць роднага краю, імкненне пазнаць і захаваць народную спадчыну, яшчэ адзін крок да адраджэння беларускай мовы, гэта клопат пра будучыню. Каманды школьнікаў падрыхтавалі цікавыя і змястоўныя выступленні, расказалі шмат новага пра свае вёскі і іх мінулае, пра тых гістарычных асоб, чый лёс непарыўна звязаны з лёсам малой радзімы. Адной з асноўных тэм былі часы Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці добра ведаюць гэтую старонку жыцця Беларусі і Круглянскага раёна.

З кожнага выступлення мы зрабілі адзін вынік: гістарычная памяць – глеба для нашых духоўных каранёў, якая дае надзейную дарогу ў свет. І калі мы прадоўжым выхоўваць у дзецях вернасць да роднага краю, яго гісторыі і традыцый, то ў нас і краіны будзе будучыня – светлая, радасная і шчаслівая.

 

Таццяна КУБЕКА,
педагог-арганізатар
Круглянскага раённага цэнтра
творчасці дзяцей і моладзі “Вясёлка”

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий