Экскурсія дзяцей прытулку Смаргонскага СПЦ у храм

- 17:19ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У халаднаватую, але з яркім сонечным святлом нядзельную раніцу выхаванцы прытулку Смаргонскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра былі запрошаны айцом настаяцелем сабора Праабражэння Гасподняга, протаіерэем Анатоліем Разановічам у храм.

Арганізацыі духоўна-маральнай выхаваўчай работы ў сацыяльным прытулку надаецца вялікая ўвага. Часта дзеці пытаюцца, чаму менавіта яны патрапілі ў прытулак, чаму ў адных людзей ёсць бацькі, сям’я, а ў іншых няма, чаму камусьці з калыскі даецца тое, чаго іншыя не ў стане дасягнуць нават да канца жыцця. Мы тлумачым хлопчыкам і дзяўчатам, што жыццё складаецца не толькі з уласных намаганняў, але і з якасцей, умоў і абставін жыцця, якія найбольш нам карысныя ў духоўным сэнсе.

Падчас экскурсіі дзеці даведаліся пра будаўніцтва пяцікупальнага сабора, які можа змясціць да паўтары тысячы чалавек, ім дазволілі ўбачыць, дзе спявае хор падчас богаслужэння. Яшчэ выхаванцы не толькі прынялі ўдзел у чаяванні з рознымі прысмакамі, але і самі пачаставалі ўсіх жадаючых блінамі. Гэта ім асабліва спадабалася, бо не сакрэт, што дзеці прытулку часта вырастаюць з уяўленнем, што ім усе павінны.

Уменне спачуваць і дапамагаць цяжка апісаць словамі, яго нашмат прасцей адчуць. Здаецца, выхаванцы прытулку адчулі, як прыемна дзяліцца з другімі.

 

Ларыса ТАТАРЫНАВА,
дырэктар
Смаргонскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий