Фальклорная скарбніца Воранаўшчыны

- 18:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні Радунскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна з 2008 года распачалі працу па збіранні і вывучэнні фальклору роднага краю. Удзельнікі гуртка “Юны даследчык” пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Г.М.Лявон сабралі сабралі народныя песні ў ваколіцах пасёлка Радунь, стварылі фальклорны архіў і выдалі паэтычны зборнік-хрэстаматыю “Беларускі фальклор Воранаўшчыны. Народныя песні. Дзіцячыя творы”.

Творы былі запісаны ў вёсках Вашкелі, Гарадзішча, Доцішкі, Віганцы, Палюнцы, Салтанішкі Воранаўскага раёна ад мясцовых жыхароў, што сведчыць пра багатую і цудоўную спадчыну, якая і сёння адыгрывае выключна важную ролю ў выхаванні нацыянальнай свядомасці кожнага чалавека, у духоўным жыцці беларусаў.

У выданне ўключаны тэксты беларускіх народных песень і дзіцячых твораў, сабраныя асабіста і ў фальклорных экспедыцыях (падчас правядзення навуковых даследаванняў) вучнямі Радунскай сярэдняй школы ў апошнія трынаццаць гадоў на Воранаўшчыне. Усяго пададзена 157 адзінак народных твораў (3 каляндарна-абрадавыя песні, 44 сямейна-абрадавыя песні, 60 пазаабрадавых песень, 50 дзіцячых твораў). Тэксты сістэматызаваны паводле жанравага прынцыпу. Назапашаны матэрыял пакладзены ў аснову сайта “Фальклорная скарбніца Воранаўшчыны” (folklorvoronovo.wixsite.com/folklor).

У каментарыях падаецца пашпартызацыя фальклорных запісаў з указаннем месца, даты запісу і прозвішча паведамляльніка.

Разлічана такая работа на краязнаўцаў, работнікаў музеяў, бібліятэк, настаўнікаў, выхавальнікаў цэнтраў развіцця дзіцяці, студэнтаў-філолагаў, школьнікаў і адрасуецца ўсім тым, каго цікавяць пытанні беларускай народнай культуры.

 

Галіна ЛЯВОН,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
першай кваліфікацыйнай катэгорыі
Радунскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий