Тыдзень нямецкай мовы ў Нацкіх яслях-садзе – сярэдняй школе  

- 16:16ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Кожны год пасля тыдня беларускай мовы ў Нацкіх яслях-садзе – сярэдняй школе Воранаўскага раёна праводзіцца тыдзень нямецкай мовы.

Сумесна з навучэнцамі, якія ўваходзяць у актыў кабінета нямецкай мовы, мы прадумалі і склалі план мерапрыемстваў, які змясцілі на сайце школы, а на агульнашкольнай лінейцы пазнаёмілі з ім вучняў 3–11-х класаў.

Мерапрыемствам “Падарожжа ў мір слоў. Нямецкая мова вакол нас” (Deutsch um uns herum) пачаўся тыдзень у 4–7-х класах. Вучні раздзяліліся на дзве каманды і падарожнічалі па розных станцыях, дзе патрэбна было прымяніць свой вопыт, кемлівасць, творчасць. Уразіла тое, што дзяўчынкі 4-га класа ў камандах імкнуліся не адставаць ад шасцікласнікаў і сямікласнікаў. Паміж заданнямі ўспаміналі вывучаныя вершы, песні, загадкі, паглядзелі відэапастаноўку казкі на нямецкай мове “Церамок” у выкананні вучняў школы.

Гульня “Эрудыт” праводзілася з навучэнцамі 8–9-х класаў. Дзве каманды “Freundschaft“ і “Wunderkinder“ спаборнічалі ў ведах па тэмах “Сям’я”, “Школа”, “Дружба”, “Поры года”, “Спорт” і іншых. З невялікім адрывам у адзін бал перамагла каманда “Freundschaft“. Закончылася гульня сумесным спяваннем песні пра дружбу.

У 10–11-х класах мацнейшым вучням было прапанавана прыняць удзел у краіназнаўчай віктарыне “Славутыя мясціны і людзі Германіі і Беларусі”. Вучні павінны былі зразумець, што добра ведаць як мага больш пра Германію, але таксама трэба ведаць і ўмець расказаць на нямецкай мове, напрыклад, госцю з Германіі пра сваю мясцовасць, яе славутых землякоў. Пытанні прапаноўваліся складаныя, некаторых няма ў праграме па прадмеце. Былі і няправільныя адказы, але, усё ж станоўчых адказаў было больш. Усё тое, што не ведалі старшакласнікі, было растлумачана настаўнікам.

Тыдзень нямецкай мовы закончыўся праглядам відэаролікаў на нямецкай мове з мультыплікацыйнымі героямі і абмеркаваннем іх. У суботу былі падведзены вынікі, самыя адказныя і актыўныя навучэнцы “прэміраваны” добрымі адзнакамі па прадмеце. Усе фатаграфіі з удзелам вучняў змешчаны на сайце школы.

 

Марыя СПЕЦЕЛЮН,
настаўнік нямецкай мовы
Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий