Члены школьнага патрыятычнага клуба “Полымя” збіраюць звесткі пра сваіх землякоў

- 11:14ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Гарадзечненскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна працуе патрыятычны клуб “Полымя”.

Адной з галоўных задач работы патрыятычнага клуба з’яўляецца вывучэнне мінулага роднага краю. Члены клуба Антон Аляшкевіч, Дар’я Аляшкевіч, Паліна Ангур, Дар’я Бужынская, Сяргей Хаменка, Уладзіслаў Макарэвіч вядуць мэтанакіраваную работу па збору інфармацыі пра сваіх землякоў, якія пражывалі ў розныя перыяды часу.

Так, у выніку даследчай работы з архіўнымі матэрыяламі была знойдзена інфармацыя пра аднавяскоўцаў, якія стаялі ля вытокаў калгаснага будаўніцтва. Сярод такіх быў жыхар вёскі Гарадзечна Іосіф Аляксандравіч Война, які аддаў у калгас уласнага каня, воз і сеялку. Матэрыялы даследавання ўвайшлі ў зборнік матэрыялаў 6-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Калі гаворыць гісторыя: рэаліі мінулага і сучаснасці”.

Таксама мы даведаліся пра трагічныя лёсы іншых нашых землякоў: Аляксандры Іларыёнаўны Калала, якая тры гады правяла ў Асвенцыме; Аркадзія Іосіфавіча Гаўраша, які да канца вайны прабыў у канцлагеры Дахау, куды трапіў за сяброўства з яўрэйскай сям’ёй Годзь.

Члены клуба не збіраюцца спыняцца на дасягнутым, мы плануем працягнуць працу з дакументамі, якія знаходзяцца ў музеі школы.

 

Вольга АЛЯШКЕВІЧ,
кіраўнік патрыятычнага клуба “Полымя”
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий