У сярэдняй групе Руднянскага ясляў-сада Мазырскага раёна прайшоў тыдзень беларускай творчасці.
Тыдзень пачаўся з наведвання этнаграфічнага кутка “Спадчына” на базе дзіцячага сада, дзе выхаванцы ўбачылі беларускія народныя цацкі, адзенне, ручнікі, вырабы з саломкі, гліны. Дзеці знаёміліся з відамі народна-прыкладнога мастацтва, элементамі беларускага арнаменту на ручніках (прамая лінія, квадрат, крыж), асноўнымі колерамі (чырвоны, чорны). Распавялі хлопчыкам і дзяўчынках і пра прызначэнне ручнікоў.
На занятках па выяўленчым мастацтве расфарбоўвалі свістулькі, упрыгожвалі рубашкі ўзорамі, развівалі ўменне перадаваць у малюнках характэрныя асаблівасці беларускай нацыянальнай вопраткі (колер, арнамент).
Дзецям асабліва спадабаліся дыдактычныя гульні “Чыё гэта адзенне”, “Майстэрня”, “Раскажам пра цацкі”, беларускія народныя гульні “Вожык і мышы”, “Млын”, “Лясь-лясь – уцякай!”
Алена ЗЯМЛЯНІК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Руднянскага ясляў-сада
Мазырскага раёна