Актыўна і цікава правялі свае выхадныя вучні Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна. Хлопчыкі і дзяўчынкі пабывалі ў Мінску.
Удзельнікі падарожжа наведалі Нацыянальную бібліятэку, дзе для іх была арганізавана экскурсія, падчас якой экскурсавод расказала пра гісторыю стварэння будынку, яго функцыі, як карыстацца бібліятэчным фондам і многае другое. Навучэнцам пашчасціла ўбачыць, як па спецыяльных рэльсах дастаўляецца заказаная кніга з хранілішча. Дзеці ўбачылі вялікую колькасць чытальных залаў, даведаліся адкуль з’явіліся карціны і габелены на сценах калідораў бібліятэкі, пабывалі і змаглі патрымаць у руках рэчы з вялізнай картатэкі. Вялікае ўражанне на дзяцей аказаў пад’ём на ліфце са шкла на дах бібліятэкі, а таксама панарама горада з вышыні. Пасля цікавай экскурсіі дзеці адправіліся ў “Макдональдс”.
У другой палове дня падарожнікі наведалі Беларускі дзяржаўны цырк. Цікавае прадстаўленне не пакінула нікога раўнадушным. Задорныя клоуны, бясстрашныя акрабаты, дрэсіраваныя мядзведзі, малпы, гусі, коні і іншыя артысты ні на хвіліну не дазволілі адарваць позірк ад сябе. Зоркай усяго прадстаўлення стала цудоўная і таленавітая сланіха. Дзеці назіралі за яе выступленнем і ў канцы не хацелі адпускаць з арэны.
Шчаслівыя і вясёлыя хлопчыкі і дзяўчынкі вярталіся дадому. У дарозе дзяліліся сваімі ўражаннямі за цэлы дзень. Экскурсія ў сталіцу краіны надоўга застанецца ў іх памяці.
Аксана РЭВІНСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна