Бабрыкоўскія школьнікі наведалі фабрыку мастацкіх вырабаў  

- 16:02БРЕСТЧИНА, Регионы

Каб бліжэй пазнаёміцца з культурнай спадчынай беларускага народа, вучні Бабрыкоўскай сярэдняй школы Пінскага раёна адправіліся на пінскую фабрыку мастацкіх вырабаў “Крыніца Палесся”.

Дзеці даведаліся, што гісторыя фабрыкі пачалася ў далёкім 1946 годзе з арцелі “8 Сакавіка”, якая займалася пашывам жаночага адзення.

Школьнікі пабывалі на ткацкім участку. Гэта вялікае памяшканне, дзе стаяць 6 станкоў, на якіх працуюць жанчыны. Ткачыхі ткуць адразу 4 ручнікі, якія называюцца “паганялкамі”. За адзін рабочы дзень атрымліваюцца 20 ручнікоў даўжынёй паўтара метра.

Сёння фабрыка займаецца вытворчасцю ручнікоў, абрусаў, сурвэтак, дарожак, тканых камплектаў, сувенірных лялек з вышыўкай ручной работы. Акрамя таго, “Крыніца Палесся” спецыялізуецца на роспісе па шоўку, напісанні карцін, пашыве нацыянальных і сцэнічных касцюмаў, медыцынскага і рабочага адзення.

Прадпрыемства дапамагае захоўваць і развіваць народныя мастацкія промыслы як частку нацыянальнай культуры. 

 

Лілія ХОМІЧ, класны кіраўнік
Бабрыкоўскай сярэдняй школы
Пінскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий