У рамках інавацыйнай дзейнасці з вучнямі 3-га класа Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна была праведзена квест-гульня “Сказка ложь да в ней намёк, добрым молодцам урок!”. На мерапрыемства былі запрошаны бацькі і настаўнікі ў ролі казачных герояў.
Вельмі хутка класны пакой ператварыўся ў чароўную казку. У гульні ўдзельнічалі тры каманды. Навучэнцы падарожнічалі па станцыях, дзе іх чакалі казачныя героі з рознымі заданнямі і выпрабаваннямі. Тыя, хто выконваў заданні правільна, атрымлівалі кусочкі карцінкі з казкі “Папялушка”.
На станцыі “Казачныя тэлеграмы” удзельнікаў сустрэў Доктар Айбаліт, якому дзеці дапамаглі адгадаць герояў, якія прыслалі тэлеграмы. Вучні з задавальненнем складалі з пазлаў сюжэты казак у гасцях у Снежнай Каралевы. У Кашчэя вырасла цуда-дрэва, на якім знаходзіліся розныя казачныя прадметы. Удзельнікі вельмі хутка разгадалі Кашчэевы сакрэты і пайшлі далей. Усіх прысутных вельмі развесяліла Баба-Яга, якая загадвала дзяўчынкам і хлопчыкам жартоўныя загадкі. А вось Кот вучоны прапускаў у казачную краіну, калі дзеці адгадвалі герояў і называлі, з якой яны казкі. Добрая Снягурачка праверыла ў трэцякласнікаў веданне імён казачных герояў і засталася вельмі задаволена.
Усе каманды справіліся з заданнямі, атрымалі салодкія прызы і дыпломы, а таксама добры настрой і карысныя парады. Гульня закончылася задорным танцам “Добры жук” разам з казачнымі героямі.
Марыя ЛЕНЦЭВІЧ,
класны кіраўнік 3-га класа
Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна