Афрыканскія рытмы ў Смаргонскім ДЦРД

- 8:48ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Выхаванцы старшай групы Смаргонскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці на музычным занятку здзейснілі чароўнае падарожжа ў Афрыку.

Дашкольнікі зайшлі ў залу пад энергічныя гукі афрыканскіх барабанаў. Пазнаёміліся з афрыканскімі народнымі інструментамі: джэмбе, ахока, маракасы шэкеры і кабаца, калімба, балафон, дамара. Падрабязна пагаварылі пра кожны з іх: знешні выгляд, манера ігры, асаблівасці гучання. Пасля гэтага дзецям было прапанавана знайсці аналагі афрыканскіх інструментаў з тых, што знаходзяцца ў музычнай зале.

Калі сэрца беларускай музыкі – мелодыя, то сэрца афрыканскай музыкі – рытм. Для разумення гэтай розніцы дзеці праслухалі ў параўнанні дзве калыханкі і знайшлі адрозненні і агульныя рысы ў гэтых музычных творах. Таксама выхаванцам была прапанавана гульня-імправізацыя “Паўтары рытм” (песня Г.Струве “Б’юць там-тамы”). З вялікай цікавасцю выхаванцы праявілі сябе ў выкананні афрыканскай музыкі: частка дзяцей ігралі на дзіцячых музычных інструментах, а другія, з дапамогай частак цела, перадавалі дакладныя рытмы музыкі, якая гучала, праз рухі.

З палаючымі вачыма і морам новых уражанняў дзеці пакінулі музычную залу.

 

Аляксандра АЎДЗЕЙЧЫК,
музычны кіраўнік
Смаргонскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий