Гульня “Знаўцы фінансавай граматнасці”

- 12:46ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Для вучняў 5–7-х класаў Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна праведзена гульня “Знаўцы фінансавай граматнасці” з мэтай азнаямлення дзяцей з фінансамі.

Вучні, падзяліўшыся на дзве каманды, адправіліся ў займальнае падарожжа, дзе высветлілі, што маецца на ўвазе пад паняццем фінансавай граматнасці, што такое грошы, і чаму ёсць грошы, якія прыносяць дабро, і ёсць грошы, якія прыносяць зло. Прагледзеўшы мультфільм “Асцярожна, грошы”, вучні сфармулявалі правілы, якія яны павінны памятаць, каб грошы не сталі ворагамі.

Затым каманды абмяняліся думкамі пра тое, што трэба рабіць, каб у сям’і расходы не перавышалі даходы, даведаліся, як планаваць сямейны бюджэт. Вучні высветлілі, як і на чым можна эканоміць дома, як і што трэба купляць у краме, вызначылі асноўныя віды прадуктаў для харчовага кашалька сям’і на месяц.

Навучэнцы малявалі, шыфравалі словы, адгадвалі загадкі, і, вядома, трохі павесяліліся. Час прайшоў вельмі хутка і карысна.

 

Людміла ВАЗВЫШАЕВА,
класны кіраўнік 5-га класа
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий