Знаёмства з прафесіямі Навагрудскага сельскагаспадарчага ліцэя  

- 15:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні 9-га класа Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы Навагрудскага раёна наведалі Навагрудскі сельскагаспадарчы ліцэй.

У час экскурсіі, якую правёў намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Пётр Дунчык, навучэнцы даведаліся пра гісторыю ліцэя, пра выпускнікоў, якія сваёй працай услаўлялі і ўслаўляюць Беларусь, пра сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу. Пётр Іванавіч пазнаёміў са спецыяльнасцямі, якія можна атрымаць у ліцэі пасля 9-га класа. Гэта прафесіі кухара, афіцыянта, трактарыста, тынкоўшчыка, кранаўшчыка, а таксама ў час вучобы можна атрымаць вадзіцельскія правы. Пётр Іванавіч распавёў пра тое, што з 1 верасня 2022 года ліцэй мяняе свой статус на сельскагаспадарчы каледж.

Пасля адбылося непасрэднае знаёмства з аўдыторыямі і карпусамі ліцэя. Вучні наведалі майстар-класы па зварцы металу, вытворчасці тынкавальных работ, кіраванні трактарам і аўтамабілем, а таксама патрэніраваліся ў складванні сурвэтак і карвінгу.

Час экскурсіі праляцеў хутка. У канцы вучні адказалі на пытанні анкеты па прафарыентацыі, і некаторыя задумаліся пра тое, каб сёлета паступіць у ліцэй.

Падобныя прафесійныя сустрэчы дапамагаюць вучням не толькі выпрацоўваць станоўчыя адносіны да працы, да чалавека працы, але і дапамагаюць вызначыцца з выбарам сферы дзейнасці ў будучыні.

 

Марына НАГУЛЕВІЧ,
настаўнік абслугоўваючай працы
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий