Метадычны тыдзень у Поразаўскай сярэдняй школе  

- 11:40ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай павышэння якасці адукацыйнага працэсу, узроўню прафесійнага майстэрства педагогаў творчай групай настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла Поразаўскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна быў праведзены метадычны тыдзень па тэме “Адукацыйны эфект тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі”.

Метадычны тыдзень пачаўся з адкрыцця, падчас якога ўдзельнікі пазнаёміліся з планам прапанаваных мерапрыемстваў. У наступны дзень на аснове напрацовак педагогаў быў выпушчаны метадычны бюлетэнь “Тэхналогія візуалізацыі вучэбнай інфармацыі”, у якім прадстаўлены асноўныя тэарэтычныя звесткі па такіх тэмах, як перавагі візуалізацыі ў навучанні, асноўныя тэхнікі візуалізацыі і сэрвісы для іх стварэння, а таксама метадычныя рэкамендацыі па рэалізацыі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі.

У сераду настаўнікі прыродазнаўча-матэматычнага цыкла запрасілі ўсіх на метадычны кірмаш “Сучасныя метады і сродкі візуалізацыі інфармацыі”, дзе падзяліліся сваімі напрацоўкамі па тэме. Настаўнік фізікі Н.В.Леванчук прадставіла вопыт па выкарыстанні постэрнай прэзентацыі, настаўнік геаграфіі М.І.Пачэбут расказала пра воблакі слоў і скрайбінгі, настаўнік інфарматыкі А.В.Анісеня пазнаёміла з магчымасцямі інтэлект-картаў, а кіраўнік творчай групы М.Ч.Галась прадставіла інтэрактыўныя плакаты па матэматыцы, створаныя ў сэрвісе Genial.ly.

Дзень адкрытых урокаў па тэме “Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі” дазволіў абмяняцца вопытам выкарыстання тэхнік візуалізацыі і яшчэ раз упэўніцца, што, дзякуючы выкарыстанню візуалізацыі, на ўроках можа быць вырашана адна з найважнейшых задач пры навучанні – прыцягненне ўвагі навучэнцаў і далучэнне іх да актыўнай пазнавальнай дзейнасці. Планамернае і мэтанакіраванае выкарыстанне метадаў візуалізацыі спрыяе развіццю ўсвядомленага ўмення рашаць пастаўленыя задачы, павышае якасць навучання.

Метадычны тыдзень завяршыўся рэфлексійнай сустрэчай, на якой удзельнікі метадычнага дня абмеркавалі адукацыйны эфект візуалізацыі вучэбнай інфармацыі.

 

Марыя ГАЛАСЬ,
кіраўнік творчай групы настаўнікаў
прыродазнаўча-матэматычнага цыкла
Поразаўскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий