Знаёмства з прафесіямі банкаўскіх работнікаў

- 12:20ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на этапе першаснага прафесійнага выбару і праектавання паспяховай кар’еры” вучні 8–11-х класаў Залескіх ясляў-сада – сярэдняй школы Смаргонскага раёна сустрэліся з супрацоўнікамі ААТ “АСБ Беларусбанк” Смаргоні.

Пра банк і работу банкаўскіх служачых старшакласнікам расказалі вядучы спецыяліст аддзела продажаў рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг Іна Фурс і намеснік дырэктара, начальнікам аддзела Алена Клакевіч.

У ходзе сустрэчы школьнікі даведаліся пра разнастайнасць прафесій у банкаўскай сферы, пра прынцыпы абслугоўвання кліентаў; пра тое, што сучасны банкаўскі работнік павінен мець добрую профільную адукацыю, умець разбірацца не толькі ў банкаўскіх прадуктах, але і ў жыцці, выдатна ведаць псіхалогію людзей, умець працаваць у камандзе, пра станоўчыя і адмоўныя бакі прафесіі банкаўскага работніка.

У час сустрэчы вучням расказалі, дзе можна атрымаць прафесію банкаўскага работніка,

Спецыялісты банка гаварылі і пра дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне, плацежныя сістэмы і прэзентавалі будучым кліентам банка новыя картачныя прадукты: “Ізі-карта” і карта ў рамках Клуба “Z-Клас”. Школьнікі з цікавасцю слухалі рэкамендацыі, як не стаць ахвярамі фішынгу і скімінгу, чаму нельга падрабляць грошы ці публікаваць звесткі сваіх банкаўскіх карт у сацыяльных сетках.

Сустрэча з супрацоўнікамі банка атрымалася цікавай і пазнавальнай.

 

Алена ВАРАНІШЧА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Залескіх ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий