Захапляльная забава “Народныя гульні” прайшла ў яслях-садзе № 45 Магілёва.
Мерапрыемства арганізавалі з мэтай далучэння выхаванцаў да народнай культуры і павышэння іх цікавасці да беларускай мовы. Удзельнікамі забавы сталі выхаванцы сярэдняй групы. Пад кіраўніцтвам педагогаў Наталлі Матвеенка і Марыны Цэдрык дзеці пераапрануліся ў нацыянальнае адзенне і адправіліся ў цікавае падарожжа.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем далучыліся да народных гульняў “Грушка”, “Гарлачык”, “Гусі”, “Змяя”, “Вясёлы абруч”. У працэсе гульні малышы даведаліся шмат новага пра жыццё свайго народа, нашу культуру, мову, мастацтва. Вельмі значна і тое, што рабяты вывучылі мноства новых слоў беларускай мовы.
Наогул, гульнявы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.
Аксана ТАРАСЕНКА,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 45 Магілёва