Сацыяльны фотапраект “Родная мова” стварылі навучэнцы сярэдняй школы № 21 Магілёва.
Праект уяўляе сабой серыю фатаграфій, якія актуалізуюць тэму захавання, развіцця і папулярызацыі беларускай мовы.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
– Большасць беларусаў не карыстаецца роднай мовай паўсядзённа. Па гэтай прычыне з’яўляюцца рэдкія, амаль нікому не знаёмыя словы. Няхай кожны, хто паглядзіць на нашыя фатаграфіі, задумаецца і захоча самастойна даведацца пра іх значэнне. Магчыма, такім чынам беларускай мовы ў нашым жыцці стане крышачку больш, – адзначыў педагог-арганізатар сярэдняй школы № 21 Магілёва Валянцін Сарокін.
Ганна СІНЬКЕВІЧ