Развіццё інтэлекту дзяцей з АПФР на ўроках матэматыкі

- 16:43ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Важную ролю ў выхаванні і развіцці інтэлекту дзяцей з АПФР у Ханявіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Свіслацкага раёна іграюць урокі матэматыкі.

Адной з галоўных задач навучання матэматыцы з’яўляецца фарміраванне вылічальных навыкаў. У пачатковых класах з дзецьмі з АПФР на ўроках матэматыкі імкнуся выкарыстоўваць розны займальны матэрыял: інтэрактыўныя і дыдактычныя гульні, вершаваныя задачы, загадкі, рэбусы, задачы-жарты, задачы на кемлівасць, задачы-галаваломкі. Прымяняю іх на розных этапах засваення ведаў. Вылічальныя навыкі патрэбны для развіцця ўвагі, памяці, лагічнага мыслення, кемлівасці. На кожным уроку імкнуся падвесці вучняў да разумення гэтага, раскрыць ім магчымасць прымянення матэматычных ведаў, паказаць сваю цікавасць да гэтай дзіўнай і ўсемагутнай навукі.

Сістэматычнае выкарыстанне дыдактычных гульняў, накіраваных на фарміраванне вылічальных навыкаў на ўроку матэматыкі, дазваляе павысіць якасць ведаў, уменняў і навыкаў, а таксама спрыяе развіццю лагічнага мыслення.

Часта выкарыстоўваю такія гульні, як “Матэматычнае лато”, “Матэматычны футбол”, “Лесвіца”, “Дапамажы вавёрцы”, “Недапісаны прыклад”, “Рыбалка”, “Знайдзі памылку”, “Засялі домік”, “Дзе маё месца”, “Арыфметычны лабірынт”, “Хто сусед?”, “Рэбусы”, “Лічэнне змейкай”, “Вызначы маршрут карабля”.

Сваю задачу бачу ў тым, каб падрыхтаваць вучняў з АПФР да жыцця, даць ім неабходныя веды, уменні і навыкі, фарміраваць у іх жаданне вучыцца. Урокі планую так, каб кожнаму вучню было цікава вучыцца, каб паўней раскрыліся яго здольнасці, разумовы патэнцыял. Даю магчымасць вучням праявіць сябе, вучу іх разважаць, самастойна думаць. Пры выкананні вусных вылічэнняў у займальнай форме адначасова развіваецца мова, памяць, увага, магчымасць успрымаць сказанае на слых, хуткасць рэакцыі. Вучні слухаюць, глядзяць, успрымаюць, усведамляюць і запамінаюць атрыманыя веды, набываюць упэўненасць у сваіх сілах.

 

Наталля КАВАЛЕЎСКАЯ,
настаўнік-дэфектолаг
Ханявіцкага дзіцячага садасярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий