У рамках фестывалю “Вясёлкавы калейдаскоп” у Бабрыкоўскай сярэдняй школе Пінскага раёна прайшоў конкурс “Сябруюць дзеці на планеце”.
Конкурсныя работы ў намінацыях “Жывапіс”, “Графіка”, “Калаж” і “Змешаная тэхніка” здзіўлялі прыгажосцю і цяплом. Яркія, вясёлыя, жыццярадасныя малюнкі расказвалі пра навакольны свет і дзіцячыя мары.
Кожны клас прэзентаваў работы па-свойму: з вясёлай музыкай, звонкімі дзіцячымі галасамі, рухавымі гульнямі і танцамі. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, конкурсах і танцах.
Усе на планеце хочуць быць шчаслівымі, а гэта магчыма, калі будуць сябраваць дзеці. Дзіцячая дружба самая шчырая, а дарослым не пашкодзіць успомніць дзіцячыя прынцыпы сапраўднага сяброўства і ў сталым жыцці.
Г.К.ЗАВАДСКАЯ,
педагог-арганізатар
Бабрыкоўскай сярэдняй школы
Пінскага раёна