Альбом вясновых уражанняў варнянскіх школьнікаў  

- 13:08ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Падчас вясновых канікул выхаванцы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Сонечная планета” Варнянскага ясляў-сада – сярэдняй школы Астравецкага раёна далучыліся да абласной акцыі “Канікулы ў рэжыме ЗЛЖ”. Свае ўражанні і назіранні дзеці адлюстравалі ў фотаздымках, размясціўшы іх на старонках вясновага інтэрактыўнага альбома.

Напрамак кожнага дня лагернай змены адлюстроўваўся ў назвах старонак альбома. У першы дзень, запаўняючы старонку пад назвай “#вясна#канікулы#адпачываемразам”, школьнікі падзяліліся сваім настроем, выказалі пажаданні на будучы адпачынак. Старонкі “#вясна#бяспека#дапамогапобач” і “#вясна#здароўе#урэжымеЗЛЖ” запоўніліся карыснымі парадамі, памяткамі.

Выхаванцы паўтарылі правілы бяспечных паводзін, прыняўшы ўдзел у акцыі “Бяспечныя канікулы”, інтэрактыўнай гульні “Быць здаровым модна”.

Яркія і пазітыўныя ўражанні пакінулі ў дзяцей экскурсія па малой радзіме ў межах Года гістарычнай памяці, наведванне майстар-класа ў Астравецкім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, пра што сведчаць фотаздымкі на старонцы “#малаярадзіма#традыцыі#пазнаёмразам”. Далучыліся выхаванцы “Сонечнай планеты” і да святкавання Міжнароднага дня дзіцячай кнігі, пакінуўшы на старонцы вясновага альбома свае літаратурныя замалёўкі.

Шэсць дзён лагернай змены праляцелі вельмі хутка, але старонкі вясновага альбома, запоўненыя фотаздымкамі, дазволяць надоўга захаваць самыя цёплыя і прыемныя ўражанні дзяцей і педагогаў.

                                                        

Таццяна ЛАКЕВІЧ,
намеснік дырэктара лагера “Сонечная планета”
Варнянскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Астравецкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий