Урок духоўнасці ў аздараўленчым лагеры “Здаравячок”

- 13:45ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У апошні дзень прышкольнага аздараўленчага лагера “Здаравячок” на базе Міжэвіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна адбылася гадзіна духоўнасці. У госці да дзяцей і педагогаў прыйшоў настаяцель храма Раства Прасвятой Багародзіцы, протаіерэй Мікалай Шчаюк.

У ходзе сустрэчы протаіерэй падзяліўся цікавымі фактамі з біяграфіі, расказаў пра свой шлях да Бога, акцэнтуючы ўвагу на пытаннях сэнсу жыцця чалавека. Дыялог з навучэнцамі закрануў такія важныя і значныя для жыцця кожнага чалавека пытанні, як выбар жыццёвага шляху, сямейныя каштоўнасці, шчырасць ва ўчынках, добрае стаўленне да тых, хто з намі побач, разуменне, любоў, міласэрнасць да навакольных, інфармацыйная небяспека ў інтэрнэт-прасторы.

Айцец Мікалай прадэманстраваў фрагмент фільма “Дабрыня выратуе свет”. Выхаванцы актыўна ўключаліся ў дыялог. У сваю чаргу іх цікавілі пытанні: для чаго створаны чалавек; чаму душа несмяротная; значэнне споведзі для кожнага з нас; што такое свабода выбару і як адрозніваць сапраўдныя каштоўнасці ад несапраўдных.

Сустрэча атрымалася адкрытай і душэўнай, размова закранула сэрцы і душы школьнікаў. Па заканчэнні сустрэчы айцец Мікалай пажадаў дзецям Божай дапамогі пры вывучэнні школьных прадметаў у апошняй чацвёртай чвэрці.

 

Святлана БАШКО,
дырэктар аздараўленчага лагера “Здаравячок”
Міжэвіцкай сярэдняй школы
Слонімскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий