Цікавае і пазнавальнае падарожжа ў гарадскі пасёлак Мір

- 18:09ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна мелі магчымасць пабываць на экскурсіі ў Мірскім замку. 

Наведванне замкавага комплексу “Мір” – гісторыка-культурнай каштоўнасці нацыянальнага значэння і сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА – дазволіла юнакам і дзяўчатам дакрануцца да гісторыі ў прамым і пераносным сэнсе гэтага слова. Для кагосьці гэта было першае наведванне, а для Аляксандра Пандула, напрыклад, сёлетняя паездка ў Мір ужо пятая. І кожны раз, па словах хлопца, ён адкрывае для сябе нешта новае. 

Будаўніцтва Мірскага замка прыйшлося на пачатак ХVI стагоддзя, калі чарга слаўных перамог над тэўтонскім ордэнам, татарамі і княствам Маскоўскім, забяспечылі на некаторы час мір і росквіт Вялікаму Княству Літоўскаму, аснову якога складалі беларускія землі. Іллінічы, Радзівілы, Вітгенштэйны, Святаполк-Мірскія ў розныя часы валодалі замкам і стараліся павялічыць яго моц, удасканаліць і ўпрыгожыць. Вучні з дапамогай экскурсавода пазнаёміліся з гісторыяй замка, у якім і сцены гавораць, і нават столь з’яўляецца шэдэўрам мастацтва. 

Пасля экскурсіі скарысталі магчымасць пахадзіць па вузкіх крутых лесвіцах, падняцца ў вежы, абысці галерэі. 

Настрой вучняў не сапсавала нават зусім не вясновае надвор’е. Думаецца, што кожны, хто пабываў на экскурсіі, захоча прыехаць сюды яшчэ раз.

 

Галіна ІСАЕНКА,
дырэктар Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий