У Пятрэвіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна прайшло першынство школы па валейболе сярод вучняў старшых класаў. У выніку была ўкамплектавана зборная школы для ўдзелу ў турніры “Мяч над сеткай”.
Праведзеныя спаборніцтвы адрозніваліся высокім станоўчым эмацыйным фонам, цікавай і відовішчнай гульнёй, поўнай самааддачай ігракоў у барацьбе за вынік. Па словах вучняў зборных каманд 8–11-х класаў, яны атрымалі зарад бадзёрасці, масу станоўчых эмоцый, а таксама ўмацавалі камандны дух у сваіх класах.
Па выніках спаборніцтваў была ўкамплектавана каманда школы для ўдзелу ў раённых спаборніцтвах па валейболе “Мяч над сеткай” сярод юнакоў у залік спартакіяды школьнікаў.
Апошняя гульня была самая хвалюючая. Рабяты імкнуліся быць спакойнымі, не спяшацца і не дапускаць памылак. Магутныя, дакладныя падачы і стрыманыя, мяккія, падманныя хады – вось чым быў напоўнены матч за прызавое месца. Але, як бы абедзве каманды не імкнуліся, першае месца толькі для адной. Сёлета каманда Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы заняла другое месца.
Валейбольны турнір пакінуў масу станоўчых эмоцый у ігракоў і балельшчыкаў.
Леанід ЮШКЕВІЧ,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна